Што такое GetTor?
GetTor - гэта сэрвіс, які забяспечвае альтэрнатыўныя спосабы загрузкі браўзера Tor, асабліва для людзей, якія жывуць у раёнах з жорсткай цэнзурай, дзе доступ да вэб-сайта праекта Tor абмежаваны.
Як гэта працуе?
Ідэя GetTor вельмі простая:
Крок 1: Адпраўце запыт у GetTor (gettor@torproject.org) і ўкажыце сваю аперацыйную сістэму (і яе лакалізацыю). Прыклад: "windows by"
Крок 2: GetTor адправіць вам адказ са спасылкамі для загрузкі Tor Browser ад падтрымліваемых намі правайдараў.
Крок 3: Загрузіце Tor Browser ад аднаго з правайдараў. Пасля гэтага праверце цэласнасць загружанага файла, праверыўшы яго подпіс.
Крок 4: Калі патрабуецца, навядзіце масты!
GetTor у Telegram
Вы можаце запытаць пакет браўзера Tor праз @GetTor_bot у Telegram: https://t.me/gettor_bot
Адкажыце GetTor у Twitter
Зараз GetTor не працуе ў Twitter.
Як праверыць лічбавы подпіс
Лічбавы подпіс - гэта працэс, які гарантуе, што пэўны пакет быў створаны яго распрацоўшчыкамі і не быў падроблены.
У электронных лістах GetTor мы даем спасылку на файл з той жа назвай, што і пакет, але з пашырэннем «.asc». Гэтыя файлы .asc з'яўляюцца подпісамі OpenPGP.
Яны дазваляюць пацвердзіць, што спампаваны файл з'яўляецца менавіта тым, што мы вам адправілі.
Напрыклад, torbrowser-install-win64-8.5.4_en-US.exe
суправаджаецца torbrowser-install-win64-8.5.4_en-US.exe.asc
.
Праверце як праверыць лічбавы подпіс.
Я загрузіў Tor Browser, але ўсё яшчэ не магу падлучыцца
Паспрабуйце падключыцца з дапамогай моста.